У Заслаўі адкрыўся "Музей беларускай маляванкі"

Гэта першы і адзіны ў краіне музей, прысвечаны традыцыйнаму беларускаму роспісу дываноў / Вольга Хачкова
Гэта першы і адзіны ў краіне музей, прысвечаны традыцыйнаму беларускаму роспісу дываноў / Вольга Хачкова

У Заслаўі адкрыўся "Музей беларускай маляванкі". Гэта першы і адзіны ў краіне музей, прысвечаны традыцыйнаму беларускаму роспісу дываноў.

“Віншую ўсіх прыхільнікаў традыцыйнага мастацтва. Цяпер ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з адзінай у рэспубліцы калекцыяй маляваных дываноў Алены Кіш. І калекцыяй маляваных дываноў Язэпа Драздовіча. І яшчэ шмат з якімі рэчамі”, — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку народны майстар Вольга Хачкова.

Музей знаходзіцца на вуліцы Дачнай, ён уваходзіць у склад гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе". Першыя наведвальнікі паглядзелі галерэю дываноў падчас акцыі "Ноч музеяў".

В Заславле открылся "Музей беларускай маляванкі"
В Заславле открылся "Музей беларускай маляванкі"
В Заславле открылся "Музей беларускай маляванкі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі