У Зэльве вучылі, як не паддавацца на правакацыі "экстрэмістаў"

На сустрэчы прысутнічаў кіраўнік раёна Дзяніс Альшэўскі (злева)

На сустрэчы прысутнічаў кіраўнік раёна Дзяніс Альшэўскі (злева) / zelwa.by

У Зэльве вучылі, як не паддавацца на правакацыі "экстрэмістаў". Чыноўнікі і сілавікі правялі "прафілактычную" сустрэчу з калектывам сельгасхіміі. Галоўны пасыл прысутным — "атрымліваць навіны варта на платформах афіцыйных СМІ", у адваротным выпадку паабяцалі сур'ёзныя праблемы.

"У нашай краіне выбудаваная цэлая сістэма процідзеяння экстрэмізму. Ажыццяўляюць яго дзяржорганы ва ўзаемадзеянні адзін з адным згодна з прынятай нарматыўна-прававой базай і ў рамках прававога поля, — цытуе словы мясцовага галоўнага "ідэолага" Марыі Талерковай раённая газета. — Але і самі людзі не павінны слепа паддавацца экстрэмісцкім заклікам, якія часта маскіруецца пад добрыя намеры, а валодаць пэўнымі ведамі ў гэтай галіне".

Словы пра "рамкі прававога поля" ў рэаліях цяперашняй Беларусі гучаць, як здзек.

У Зэльве вучылі, як не паддавацца на правакацыі "экстрэмістаў"
У Зэльве вучылі, як не паддавацца на правакацыі "экстрэмістаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі