У журналістаў Быкоўскіх — ператрус дома
Каля 8.30 дадому да журналісцкай сям'і Паўлюка і Вольгі Быкоўскіх прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі Следчага камітэта. Пра гэта Быкоўскія паспелі паведаміць у сацсетках.
Можна меркаваць, што гэта звязана з ператрусамі на офісах партала tut.by і інфармагенцтва БелаПАН, якія адбыліся напярэдадні. Паводле афіцыйнай версіі, Следчы камітэт расследуе справу з незаконным доступам да платнай інфармацыі дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА.
Дарэчы, напярэдадні Паўлюк Быкоўскі як медыяэксперт аналізаваў гэтую справу ў эфіры Еўрарадыё.