У змяшанай эстафеце беларускія біятланісты занялі 22-е месца

У змяшанай эстафеце беларускія біятланісты занялі 22-е месца

22-е месца заняла беларуская каманда ў змяшанай эстафеце 4 па 6 км і 4 па 7,5 км на чэмпіянаце свету. Спаборніцтвы прайшлі 9 лютага ў аўстрыйскім Хахфільцэне.

Як паведамлялася раней, Дар'я Домрачава на старт сёння не выйшла. У склад каманды былі ўключаныя Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін і Сяргей Бачарнікаў. Каманда пераадолела дыстанцыю за 1 гадзіну 14 хвілін 52,7 секунды, зарабіўшы чатыры штрафныя кругі (два — у Крыўко, па адным — у Чапеліна і Бачарнікава).

На першым месцы апынулася каманда Нямеччыны, на другім — Францыі, на трэцім — Расіі. Агулам на старт выйшлі 25 камандаў.

Заўтра, 10 лютага, у Хахфільцэне пройдзе жаночы спрынт на 7,5 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі