У ЗША паднялі ў паветра новы стратэгічны бамбардыроўшчык — B-21 Raider
B-21 Raider падобны да НЛА
У ЗША ўпершыню падняўся ў паветра стратэгічны бамбардыроўшчык новага пакалення B-21 Raider. Ён здольны несці як звычайныя боепрыпасы, так і тэрмаядзерную зброю.
Такіх самалётаў у Злучаных Штатах не выпускалі 30 гадоў.
B-21 Raider распрацаваны для ВПС ЗША кампаніяй Northrop Grumman. Кошт аднаго такога самалёта вар'іруецца паміж $650 млн і $750 млн. Амерыканскае войска разлічвае атрымаць не менш за 145 B-21 Raider.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.