У ЗША з-за паводкі можа ўзарвацца хімічны завод

У ЗША з-за паводкі можа ўзарвацца хімічны завод

У амерыканскім горадзе Х'юстан з-за паводкі можа загарэцца ці ўзарвацца хімічны завод. Яго кіраўніцтва сцвярджае, што няма магчымасцяў, каб прадухіліць выбух — у выніку ўрагану “Харві” там зламалася сістэма астуджэння хімічных рэчываў. Да таго ж яго тэрыторыя затопленая, электрычнасці няма. Пад вадой апынуліся і рэзервовыя генератары, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Вядома, што прадпрыемства выпускае арганічныя пераксіды. На складах захоўваюцца хімікаты. Спецыялісты з жахам кажуць пра перспектывы вялізнага пажару. Дарэчы, завод быў спынены яшчэ да пачатку ўрагану.

Мяркуецца, што з-за стыхіі, якая абрынулася на Тэхас, ЗША будзе мець 160 млрд долараў стратаў. Гэта прыблізна 1% ВУП гэтай краіны. Вядома пра 30 загінулых, больш за 13 тысяч чалавек былі выратаваныя, 30 тысяч знаходзяцца ў пунктах часовага размяшчэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі