У ЗША затрымалі расіянку, якую падазраюць у працы на ўлады Расіі

У ЗША затрымалі расіянку, якую падазраюць у працы на ўлады Расіі

У ЗША затрымалі расіянку, якую падазраюць у працы на ўлады Расіі. 29-гадовая Марыя Буціна, як мінімум, два гады (у 2015-2017 гадах) магла выконваць даручэнні высокапастаўленага чыноўніка расійскага ўраду (пазней ён стаў адным з кіраўнікоў цэнтрабанка РФ). Яна гэта адмаўляе, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Буціна была вядомая як памочніца расійскага сенатара Аляксандра Торшына, уваходзіла ў кіраўніцтва грамадскай арганізацыі "Права на зброю". У Вашынгтоне ў Амерыканскім універсітэце яна атрымала ступень магістра па спецыяльнасці міжнародныя адносіны, мела права на працу ў ЗША, хацела заняцца бізнесам.

Амерыканскія праваахоўнікі затрымалі яе 16 ліпеня, слуханні па справе расіянкі прызначаныя на сераду. Па версіі амерыканскага следства, у Злучаных Штатах Марыя Буціна спрабавала працаваць як агент уплыву Расіі — развівала адносіны з амерыканскімі грамадзянамі і арганізацыямі, якія маюць уплыў на палітыку ЗША з мэтай прасоўвання расійскіх інтарэсаў.

Амерыканскі закон патрабуе, каб лабісты афіцыйна рэгістраваліся. Буціна гэтага не зрабіла.

Варта адзначыць, што затрыманне расіянкі адбылося ў дзень, калі ў Хельсінкі прайшла сустрэча прэзідэнтаў Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна, якія заявілі пра жаданне паляпшаць дачыненні паміж краінамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі