Уцекачы з Данбасу вучаць у Расіі башкірскую мову

У Данецку і Луганску праходзілі нават акцыі супраць “украінізацыі”. Пасля пачатку баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны некаторыя жыхары рэгіёну падаліся на ўцёкі. Расія іх прыняла і рассяліла ў розных аўтаномных рэспубліках, піша InfoResist.

Цяпер тыя, хто не хацеў вучыць украінскую, а таксама іх дзеці, вучаць бурацкую, адыгейскую, башкірскую і іншыя мовы шматнацыянальнай Расіі. Так належыць па законе.

“Гэта фотаздымкі чытанкі. Для першакласнікаў. Ну і для дзяцей луганскіх эмігрантаў, якія першага верасня пашлі ў школу. Фота зроблена адной з уцякачак з Краснадона. Не, ну ўсё тут зразумела... амаль... Тхыбзэ!” — піша выданне і цікавіцца, ці будуць уцекачы пратэставаць супраць вывучэння моў нацменшасцяў у Расіі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі