Украіна і Расія дамовіліся спыніць агонь у раёне Данецкага аэрапорта

На перамовах кіраўнікоў сумеснага цэнтра Украіны і Расіі ў раёне Данецкага аэрапорта дасягнутая дамоўленасць спыніць агонь. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-цэнтр Антытэрарыстычнай аперацыі.

На іншых участках супрацьстаяння украінскіх войскаў і фармаванняў так званай "Данецкай народнай рэспублікі" працягваюцца абстрэлы.

Тым часам РБК са спасылкай на АБСЕ паведамляе, што ўкраінскія вайскоўцы дамовіліся з прадстаўнікамі самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" пра спыненне агню і адвод цяжкай тэхнікі ад лініі баёў. Агонь плануецца спыніць 5 снежня, адвесці тэхніку — 6 снежня.

Палажэнні пра спыненне агню і адвод ваеннай тэхнікі было часткай Мінскай дамовы. Тым не менш, фактычна гэтыя пункты пагаднення паміж Кіевам і так званымі "народнымі рэспублікамі" не былі выкананыя. Бакі вінавацілі адзін аднаго ў парушэнні пагаднення.

Фота — Fotobank/Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі