Украіна і Расія працягваюць перамовы пра абмен палоннымі
Украіна і Расія правялі абмен палоннымі. Украінцы, якіх утрымлівалі ў расійскіх турмах і калоніях, а сярод іх — маракі, ужо на радзіме, інфармуе УНІАН. Раней новаабраны генпракурор Руслан Рабашапка праінфармаваў пра завяршэнне абмену. "Маракі, [Алег]Сянцоў, [Мікола] Карпюк, [Уладзімір] Балух, [Павел] Грыб ляцяць дадому", — напісаў ён уначы на сваёй старонцы ў Facebook.
Пазней стала вядома, што працэс абмену яшчэ не закончаны. Офіс прэзідэнта Украіны назваў паведамленні пра заканчэнне перамоваў і абмен фэйкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.