Украіна не павінна стаць другой Беларуссю — кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза

Жазэп Барэль flickr.com
Жазэп Барэль flickr.com

Прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль распавёў, што чальцы ЕС працягнуць падтрымліваць Украіны ў вайне з Расіяй. Так ён адказаў на спекуляцыі аб магчымай "стомленасці" Еўропы.

Хачу паслаць выразны сігнал Пуціну: няма і не будзе ніякай стомленасці. Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну столькі, колькі ёй трэба, і столькі, колькі будзе трэба, — кажа Барэль.

Ён адзначае, што Расія не адмовілася ад ідэі падпарадкаваць Украіну і знішчыць украінскую нацыю, таму важна забяспечыць доўгатэрміновую падтрымку Кіева.

Многія людзі кажуць, што хочуць міру. Мы хочам. І тыя, хто хоча міру больш, чым хтосці іншы, — гэта ўкраінцы. Украінцы хочуць міру. Мы хочам міру. Але мы не хочам капітуляцыі. Мы не хочам, каб Украіна стала другой Беларуссю, — заключае топ-дыпламат ЕС.

Раней Жазэп Барэль асудзіў планы па размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Ён назваў гэта "пагрозай бяспекі Еўропы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі