Украіна паабяцала аддаць Беларусі $134 млн.
Украіна згодна выплаціць Беларусі 134 мільёна долараў для таго, каб разблакаваць працэс ратыфікацыі ўкраінска-беларускай дамовы аб дзяржаўнай мяжы. Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Беларусі. Існуе некалькі варыянтаў выплаты доўгу, але які абярэ Ўкраіна — пакуль невядома.
"Разглядаліся, па-першае, палёгкі пры перавалцы і транспартоўцы нафты і, па-другое, продаж электраэнергіі са зніжкай. Але Ўкраіне складана скарыстацца гэтымі механізмамі пры пагашэнні пазыкі.
З украінскага боку ў большасці выпадкаў дзейнічаюць акцыянерныя або прыватныя суб'екты гаспадарчай дзейнасці. Наўрад ці яны пагодзяцца на тое, каб гасіць дзяржаўны доўг за кошт уласных прыбыткаў", — цытуе амбасадара сайт журнала "Фокус".
Пры гэтым аплата пазыкі з дзяржаўнага бюджэту таксама ўяўляецца дыпламату малаверагоднай.