Украіна пачала атрымліваць прыродны газ з Нарвегіі
З 1 кастрычніка ён паступае праз газаправоды Славакіі.
Як паведамляе УНІАН, Украіна падпісала дамову з нарвежскай нафтагазаздабываючай кампаніяй Statoil на пастаўкі прыроднага газу. Адзначаецца, што нарвежскі бок разглядае Украіну як новы рынак.
Пра тое, якія аб'ёмы газу атрымае з Нарвегіі Украіна і па якіх коштах, не паведамляецца.
Нагадаем, Нарвегія была гатова прадаваць газ нашай паўднёвай суседцы яшчэ восенню 2012-га, пры ўладзе Януковіча (гл. другое відэа).