Украіна працягвае пастаўкі зброі ў Расію

Аднак асобныя кантракты з Расіяй праходзяць па лініі іншых дзяржаўных структур, таму “Украбаронпрам” не мае магчымасці іх кантраляваць.



Пра гэта ў сваім “Фэйсбуку” паведамляе кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных даследаванняў, каардынатар групы “Інфармацыйны супраціў” Дзмітрый Тымчук.



Паводле звестак групы, у інтарэсах расійскіх заказчыкаў кіеўскі завод “Арсенал” працягвае выраб галовак саманавядзення ў кіруемымі ракетамі класа “паветра-паветра” Р-73, якія затым пастаўляюцца ў Расію.



Раней паведамлялася, што “Украбаронпрам” робіць галоўным прыярытэтам пераўзбраенне ўкраінскага войска: ужо гатовыя 100 БТРаў для перадачы Нацгвардыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі