Украіна прапануе закрыць неба для турыстаў і бізнесоўцаў з Беларусі і Расіі

Палёт з "Белавіяй" 

Палёт з "Белавіяй"  / Еўрарадыё

Украінскі прэм'ер прапанаваў закрыць еўрапейскае неба для турыстаў і бізнесменаў з Беларусі і Расіі. Дзяніс Шмыгаль запэўнівае, што Украіна будзе дамагацца такіх санкцый ад ЕС. 

У выпадку прыняцця абмежаванні могуць закрануць турыстычныя і бізнес-рэйсы, якія ідуць транзітам праз паветраную прастору еўрапейскіх краін.

"Наша ідэя заключаецца ў тым, каб расійскі бізнес і турысты не маглі камфортна карыстацца небам ЕС, — тлумачыць Шмыгаль і працягвае. — Таму мы будзем настойваць на такіх санкцыях. Перакананы, што нашы партнёры з Літвы, Эстоніі і Латвіі падтрымаюць нашу прапанову".

Украінскія ўлады плануюць працаваць над абмежаваннямі з Еўракамісіяй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі