Украіна выдзеліла $1 млрд на газ і электрычнасць для “ДНР” і “ЛНР”
Хоць жыхары акупаваных тэрыторый не плацяць за адпаведныя паслугі.
Кабінет міністраў Украіны ўжо выдзеліў 1 мільярд долараў на пастаўкі газу і электраэнергіі на Данбас. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Арсеній Яцанюк, перадае Громадське са спасылкай на РБК-Україна.
Яцанюк нагадаў, што Кіеў не атрымлівае “ніводнай капейкі падаткаў з Данецка і Луганска”, але пры гэтым цэнтральныя ўлады выплацілі пенсій на 15 мільярдаў грыўняў. Таксама 1 мільярд грыўняў быў патрачаны на дапамогу часова перамешчаным асобам.
“Можа быць нехта забыўся, што мы выдзелілі 1 мільярд долараў ЗША на пастаўкі газу і электраэнергіі на тэрыторыю Данецка і Луганска, а назад атрымалі нуль. Там рахункі не аплочваюць, але каб людзі не замерзлі, мы павінны гэта рабіць, бо там украінскія грамадзяне”, — заявіў прэм’ер Украіны.
Раней кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Барыс Ложкін выказаўся за аднаўленне эканамічных адносінаў з падкантрольнымі баевікам “ДНР” і “ЛНР” раёнамі Данбасу.
Фота: REUTERS