Украіна зацікаўленая ў пастаўках венесуэльскай нафты ў Беларусь

Пра гэта 24 сакавіка на прэс-канферэнцыі паведаміў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы. Украіна гатовая прадставіць Беларусі нафтаправод "Адэса-Броды" для паставак паліва з адэскага порта на беларускія перапрацоўчыя заводы. Ліхавы: "Я магу сказаць, што сапраўды напэўна самы танны шлях- гэта праект "Адэса-Броды". Сарматыя, кансорцыум так званы. Ён не патрабуе нейкіх тэхнічных зменаў і грашовых уліванняў у гэты праект. Трэба толькі атрымаць гарантыю паступлення нафты".

Таксама магчымыя прадстаўленні ўкраінскім бокам Беларусі тарыфных ільготаў па дастаўцы нафты чыгуначным транспартам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі