Украінак, якія зняліся ў "голай фотасесіі", высылаюць з Дубая

Украінак, якія зняліся ў "голай фотасесіі", высылаюць з Дубая

Удзельніцы "голай фотасесіі", затрыманыя ў Дубаі, будуць высланыя з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, перадае Бі-Бі-Сі. Раней паведамлялася, што затрыманыя 12 дзяўчат з Украіны і расіянін.

Раней з'яўляліся звесткі, быццам сярод удзельніц "голай фотасесіі" былі таксама беларускі і расіянкі. Аднак гэтыя звесткі не пацвердзіліся.

Паліцыя заяўляла, што ўдзельніцам фотасесіі можа пагражаць штраф у 5000 дырхамаў (больш за 1,3 тысячы долараў) або шэсць месяцаў турмы.

Інцыдэнт адбыўся 3 красавіка. Паліцыя Дубая затрымала 40 удзельніц "голай фотасесіі", якую яны зладзілі на гаўбцы гатэля ў элітным гарадскім раёне Marina. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі