Украінцы знялі кранальную сацыяльную рэкламу да Дня Перамогі (відэа)
У відэароліках ветэраны Вялікай Айчыннай вайны вітаюцца з унукамі "Слава Украіне!" і "Героям слава!".
У Кіеве да Дня Перамогі адно з крэатыўных агенцтваў зняло кранальную сацыяльную рэкламу. Яе замовіла група "Інфармацыйнае Супраціўленне" пры садзейнічанні Нацыянальнай гвардыі Украіны і Нацыянальнага ваенна-гістарычнага музея.
"Гэты праект накіраваны на тое, каб спыніць хвалю прапаганды і спекуляцый з нагоды святкавання Дня Перамогі, ветэранаў і ўзнагарод Другой сусветнай вайны, — распавядае каардынатар "Інфармацыйнага Супраціўлення", народны дэпутат Дзмітрый Тымчук. — Сацыяльныя рэкламныя ролікі распавядаюць гісторыю двух пакаленняў, якія знаходзяць агульную мову, нягледзячы на віруючы канфлікт. У цэнтры апавядання — ветэраны, якім тэлефануюць іх унукі, салдат ўкраінскай арміі і медсястра з ваеннага шпіталя. Гэтыя дыялогі нашмат лепш, чым палітычная рыторыка, кажуць пра сапраўдныя адносіны да сучасных "бандэраўцаў", як называе нас расійская прапаганда, да памяці нашых дзядоў, якія спынілі фашызм. Іх подзвіг мы цэнім і ніколі не забудзем".
Больш падрабязна пра гэты праект гл. тут.