Украінская бронетэхніка ўвайшла ў Краматорск (відэа)

Як паведамляе Еспресо.TV, па гарадскіх вуліцах праехала калона ўкраінскіх БМД з байцамі на брані. Стральбы амаль не чутно. Украінскія сілавікі занялі будынак мясцовай СБУ.



Расійскі журналіст Дзмітрый Сцешын паведамляе ў твітары, што яшчэ раніцай у горадзе ішлі вулічныя баі. Украінскія сілавікі маюць на ўніформе нашыўкі СБУ. Верагодна, у раёне Краматорска ўкраінскія спецслужбы затрымалі памочніка расійскага дыверсанта, вядомага па мянушцы "Абвер". Яго цяпер дапытваюць.
 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі