Украінская праваслаўная царква можа стаць аўтаномнай ад Масквы
УПЦ Маскоўскага патрыярхату і Украінскую аўтакефальную царкву заклікаюць аб’яднацца ў адзіную памесную царкву.
Пра гэта гаворыцца ў зваротах Сіноду Украінскай праваслаўнай царкву Кіеўскага Патрыярхату. “У гэты трагічны і лёсавызначальны момант гісторыі ўкраінскага народу як ніколі відавочная неабходнасць пераадолець раздзел Праваслаўнай Царквы ва Украіне, які доўжыцца ўжо болей за 20 гадоў, і ўтварыць ва Украіне адзіную Памесную Украінскую праваслаўную царкву”, — гаворыцца ў звароце.
Сінод УПЦ Кіеўскага патрыярхату перакананы, што Усясветны Патрыярхат і большасць іншых памесных праваслаўных цэркваў з радасцю прымуць сумеснае рашэнне аб пераадоленні ва Украіне царкоўнага раздзелу і прызнаюць аўтакефалію адзінай УПЦ, інфармуе УНІАН.