Украінская разведка ацаніла колькасць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі
Лагер расіян на палігоне пад Баранавічамі, пачатак студзеня 2022-га / БЕЛТА
Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны ацаніла колькасць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі. Іх каля 5800 чалавек, заявіў прадстаўнік ГУР Вадзім Скібіцкі.
У канцы мінулага года ўкраінская разведка налічыла ў РБ больш за 10 тысяч расіян. Аднак частку расійскіх вайскоўцаў, якія прайшлі падрыхтоўку на палігонах у РБ, ужо вывелі ў Расію і адправілі на фронт ва Украіну.
"У цяперашні час туды заходзяць падраздзяленні шостай дывізіі, падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў для навучання, — кажа Скібіцкі. — Гэта зусім іншы кантынгент, які быў на пачатку агрэсіі [у лютым 2022-га]. Там няма магутнага авіяцыйнага кампаненту, нягледзячы на падрыхтоўку, няма магутнага ракетнага кампаненту, няма паветрана-дэсантных войскаў".
ГУР адзначае, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца адзін дывізіён "Іскандэр", зенітна-ракетныя сістэмы С-300 і С-400, а таксама тры самалёты МіГ-31.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.