Украінская разведка расказала пра высадку спецназаўцаў у Крыме
![Высадка ўкраінскіх спецназаўцаў у Крыме](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/krym-0410.jpg.webp?itok=cuPJJWqN)
Высадка ўкраінскіх спецназаўцаў у Крыме / ГУР Мінабароны Украіны
Украінскія спецназаўцы высадзіліся ў акупаваным Крыме і падчас спецаперацыі ўступілі ў бой з расіянамі. Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.
Як адзначае hromadske.ua, цяпер украінскія групы ўжо вярнуліся са спецаперацыі. У Мінабароны Украіны кажуць, што расіяне панеслі значныя страты. Прадстаўнік украінскай разведкі Андрэй Юсаў паведаміў журналістам, што страты ёсць і сярод украінцаў, але яны "не сувымерныя з расійскімі".
Расійскае ФСБ сцвярджае, што аднаго з украінскіх вайскоўцаў узялі ў палон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.