Украінскі навучальны дапаможнік прызналі ў Беларусі "экстрэмісцкім"
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" украінскі навучальны дапаможнік
У Беларусі "экстрэмісцкім" прызналі ўкраінскі навучальны дапаможнік "Як говорити про російсько-українську війну в школі". Як заўважылі праваабаронцы "Вясны", такое рашэнне прыняў 13 сакавіка суд Ленінскага раёна Брэста.
У дапаможніку гаворыцца, што яго мэта — "спрыяць фармаванню грамадзянскай пазіцыі ў вучняў і вучаніц, навучыць іх адрозніваць факты ад фэйкаў, не паддавацца на маніпуляцыі і варожую прапаганду".
У выданні расказваецца пра ўварванне Расіі ва Украіну, у тым ліку пра тое, як расійскія войскі заходзілі з тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.