Украінскі "Першы нацыянальны" тэлеканал у Беларусі пачне ісці са студзеня

Трансляцыя ўкраінскага "Першага нацыянальнага" тэлеканала ў Беларусі пачнецца са студзеня. Пра гэта паведаміў дэпутат Вярхоўнай Рады Мустафа Наем. Адпаведную дамоўленасць пацвердзілі кіраўнік "Першага нацыянальнага" Зураб Аласанія і кіраўнік Мінінфармпалітыкі Юрый Стэц, перадае Радыё "Свабода".

Нагадаем, што 21 снежня на сустрэчы Пятра Парашэнкі і Аляксандра Лукашэнкі была дасягнутая дамоўленасць, што ў Беларусі будзе транслявацца адзін з украінскіх тэлеканалаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі