Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, асуджаны ў Расіі, абвясціў галадоўку
Украінскі палітвязень Алег Сянцоў, асуджаны ў Расіі, абвясціў бестэрміновую галадоўку. Ён патрабуе адпусціць усіх ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў Расіі і анэксаваным Крыме, перадае hromadske.ua са спасылкай на яго стрыечную сястру Наталлю Каплан.
Сянцоў заявіў адвакату, што рыхтаваўся да галадоўкі два месяцы, адмаўляючыся ад перадач і фізічна рыхтуючы арганізм. Палітвязень падкрэсліў, што гатовы памерці, калі яго патрабаванні не будуць выкананыя.
Цяпер палітвязень сядзіць у адзіночнай камеры. Адвакат не выключае, што Сянцова накіруюць на прымусовае псіхіятрычнае абследаванне і будуць выкарыстоўваць прымусовае кармленне.
Агулам у Расіі і Крыме ўтрымліваюць 64 ўкраінскія палітвязні.
Рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанку затрымалі ў Крыме 10 траўня 2014 года. Іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў і асудзілі: Кольчанка — на 10 гадоў, а Сянцова — на 20. Разам з імі таксама затрымалі Генадзя Афанасьева і Аляксея Чырнія. Афанасьева ў 2016-м годзе абмяняюць, Чырній застанецца ў калоніі ў Магадане.