Украінскія пісьменнікі патрабуюць байкатаваць Мінскі кніжны кірмаш

Прычынай называецца інфармацыя пра пераслед творчых людзей у Беларусі. Як прыклады ўкраінскія творцы згадваюць тое, што паэта Уладзіміра Някляева спачатку арыштавалі, а цяпер трымаюць дома без права карыстацца Інтэрнэтам і нават падыходзіць да вокнаў сваёй кватэры. Таксама ўкраінскія пісьменнікі пішуць, што пісьменніца Наталля Бабіна стала ахвярай беларускага КДБ: у яе канфіскавалі  камп’ютар з падрыхтаваным другім выданнем рамана "Рыбін горад".

Па словах літаратурных дзеячаў, "ціск і прамы пераслед пісьменнікаў і паэтаў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі не могуць пакінуць абыякавымі ўкраінцаў". Таму яны патрабуюць байкатаваць Мінскі кніжны кірмаш. Украінскіх выдаўцоў заклікаюць праявіць салідарнасць з рэпрэсаванымі мастакамі Беларусі і адклікаць свой удзел у складзе ўкраінскай экспазіцыі.
 
Пад адкрытым лістом падпісаліся Сяргей Жадан, Ларыса Дзенісенка, Андрэй Какацюха, Святлана Паваляева, Васіль Шкляр, Ірэн Раздабудзька, Галіна Удавічэнка, Іван Андрусяк, Алена Білазерска, Ілона Доўгань, Расціслаў Семкіў ды інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі