Украінскія СМІ паведамляюць пра спецаперацыю СБУ — выбух на БАМе

Паўночнамуйскі тунэль, ілюстрацыйнае фота

Паўночнамуйскі тунэль, ілюстрацыйнае фота / periskop.su

Ва ўкраінскіх СМІ з'явілася паведамленне пра выбух у Паўночнамуйскім чыгуначным тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі. Здарэнне адбылося ў ноч на 30 лістапада.

Па звестках hromadske.ua, гаворка ідзе пра спецаперацыю СБУ, хаця афіцыйнага каментара ад украінскай спецслужбы няма.

Крыніца hromadske.ua у праваахоўных органах тлумачыць: "Фактычна гэта адзіны сур'ёзны шлях чыгуначных зносін паміж РФ і Кітаем. І цяпер гэты шлях, які Расія выкарыстоўвае ў тым ліку і для вайсковых паставак, паралізаваны".

Паведамляецца, што падчас руху грузавога цягніка спрацавалі чатыры выбуховыя прылады. Цяпер на месцы здарэння працуе ФСБ.

Украіна не ўпершыню адказвае на расійскую агрэсію тэрактамі на чыгунцы. Так, у апошнія дні лістапада з'явіліся звесткі пра спаленыя рэлейныя шафы на чыгунцы ў Маскоўскай вобласці — гэтаксама дзейнічалі і беларускія чыгуначныя партызаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі