Украінскія ўніверсітэты запрашаюць адлічаных беларускіх студэнтаў

Украінскія ўніверсітэты запрашаюць адлічаных беларускіх студэнтаў

Міністэрства адукацыі Украіны запрашае адлічаных беларускіх студэнтаў у свае ўніверсітэты.

"Прымаючы пад увагу шматлікія звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, паведамляем, што ахвочыя атрымліваць вышэйшую адукацыю ва Украіне маюць магчымасць паступіць ва ўстановы адукацыі на навучанне па ступені бакалаўра, магістра, доктара філасофіі па спецыяльнасцях адпаведных галін ведаў", — гаворыцца на сайце ведамства.

Грамадзянам Беларусі для ўезду ва Украіну для навучання не патрэбныя запрашэнні ад ВНУ або візы. Для залічэння ва ўнверсітэт у 2020-2021 навучальным годзе неабходна падаць дакументы не пазней за 15 снежня.

Пры гэтым студэнтам даецца палёгка: "Дакументы аб адукацыі, выдадзеныя ў Беларусі, на падставе якіх будзе адбывацца паступленне, могуць быць пададзеныя без прастаўлення на іх апастыля для далейшага іх прызнання ва Украіне".

Як вядома, многіх беларускіх студэнтаў адлічаюць пасля акцыяў пратэсту. Польшча аднавіла для іх праграму Каліноўскага. Цяпер свае прапановы агучыла Украіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі