Украінскія вайскоўцы адбілі атаку баевікоў каля аэрапорта Данецка

Як паведамляюць украінскія СМІ, па ўкраінскіх пазіцыях б'юць з танкаў і гранатамётаў. Пры гэтым, вайскоўцам удаецца адбіваць атакі і захопліваць трафейную зброю і тэхніку. 

Учора да аэрапорта пад'ехалі і хацелі абстраляць яго пара танкаў. Перад тым, як інфармуе УНІАН, баевікі абстралялі аэрадром з надзвычай магутных мінамётаў "Цюльпан". Адна міна мае да 32 кг трацілу і пакідае пасля выбуху варонку дыяметрам пад 10 метраў. 

Байцы з 93-й Днепрапятроўскай брыгады і спецназаўцы 3-га Кіраваградскага палка, якія трымаюць абарону аэрапорта імя Пракоф'ева, адказалі на залпы танкаў артылерыяй і адбілі спробу нападу. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі