Уладальнікі айфонаў пачалі падаваць у суд на Apple
Уладальнікі айфонаў пачалі падаваць у суд на Apple. Прычына — наўмыснае замаруджванне працы іх тэлефонаў. У ЗША ўжо пададзена сем іскаў, піша сайт meduza.io.
20 снежня кампанія прызнаналася, што наўмысна замаруджвае старыя мадэлі iPhone на больш новых аператыўных сістэмах iOS дзеля працягнення тэрміну службы батарэі, якая з часам губляе працоўныя якасці. Перад гэтым карыстальнікі Reddit доследным шляхам высветлілі, што на новых версіях iOS айфоны замаруджваюцца. Аднак яны вяртаюцца да нармальнага рэжыму працы пасля замены батарэі. Згаданая тэхналогія працуе ў iPhone 6, iPhone 6s, iPhone 7 і iPhone SE.
Між іншым калектыўны іск супраць кампаніі падалі жыхары Каліфорніі Стэфан Бандановіч і Дакота Спіс, уладальнікі iPhone 7. Яны заявілі, што Apple не спытала ў іх дазволу на замаруджванне працы іх айфонаў ды запатрабавалі кампенсацыю. Цікава, што яе памер у іску яны не пазначылі. Кампанія гэты і іншыя іскі пакуль ніяк не пракаментавала.