Улады Беларусі спадзяюцца атрымаць ад МВФ 3 млрд долараў

Улады Беларусі спадзяюцца атрымаць ад МВФ 3 млрд долараў

Улады Беларусі спадзяюцца атрымаць ад Міжнароднага валютнага фонду 3 млрд долараў крэдыту. Пра гэта ў чацвер заявіў міністр фінансаў нашай краіны Уладзімір Амарын (на здымку знізу). Паводле яго слоў, "гэтая сума адпавядае правілам МВФ аб выдзяленні сродкаў з улікам квот".

Як стала вядома, місія МВФ наведае Беларусь у лістападзе з мэтай абмеркавання новай праграмы супрацоўніцтва з нашай краінай. Улады Беларусі ў апошнія гэты неаднаразова заяўлялі, што спадзяюцца на новы крэдыт, аднак эксперты фонду гаварылі, што чакаюць структурных рэформаў у беларускай эканоміцы. Уладзімір Амарын падкрэсліў, што якраз для правядзення гэтых структурных рэформаў і патрэбнае фінансаванне.

Як паведамляла Еўрарадыё, 25 верасня першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны заявіў, што ўлады Беларусі ў сярэдзіне кастрычніка апублікуюць праграму структурных рэформаў на 2016-2020 гады. Пазней стала вядома, што структурныя рэформы ў Беларусі да 2020 года абмяркуюць у Мінску на спецыяльнай навуковай канферэнцыі 23 кастрычніка. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бліжэйшыя 5 гадоў будзе прадстаўленая на 5-м Усебеларускім народным сходзе, заявіў 15 кастрычніка спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Паводле слоў міністра фінансаў Беларусі, у кастрычніку ў нашу краіну прыедуць эксперты Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Будзе абмяркоўвацца магчымы крэдыт ад гэтай арганізацыі. Беларускі бок спадзяецца таксама на 3 млрд долараў.

Фота: Fotolia, БЕЛТА

Улады Беларусі спадзяюцца атрымаць ад МВФ 3 млрд долараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі