Улады Каліфорніі легалізавалі марыхуану

Улады Каліфорніі легалізавалі марыхуану

Улады Каліфорніі з 1 студзеня 2018 года легалізавалі марыхуану (у медыцынскіх мэтах яна была там легалізаваная ў 1996-м). У забаўляльных мэтах. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, жыхары штата, якія старэйшыя за 21 год, маюць права захоўваць да 28 грамаў марыхуаны. Таксама яны могуць абсалютна законна вырошчваць у сябе дома да шасці раслін канопляў. Праціўнікі новаўвядзення лічаць, што легалізацыя марыхуаны павялічыць яе папулярнасць сярод моладзі, што стане больш выпадкаў, калі кіроўцы аўтамабіляў учыняюць аўтааварыі пад уздзеяннем наркотыкаў.

Жыхары амерыканскага штата Каліфорнія прагаласавалі за легалізацыю марыхуаны ў лістападзе 2016-га, адначасова з выбарамі прэзідэнта ЗША. Пасля былі распрацаваныя адпаведныя законы, якія рэгулююць продаж наркотыка. Мяркуецца, што для прадпрымальнікаў з’явіцца новая прыбытковая індустрыя з абаротам у мільярды долараў. Некалькі дзясяткаў крам ужо атрымалі дазволы на продаж марыхуаны. Гадавыя падаткі з пакупнікоў наркотыка ацэньваюцца на суму ў $1 млрд.

Улады Каліфорніі легалізавалі марыхуану
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі