Улады ліквідавалі Саюз беларускіх пісьменнікаў
Вярхоўны суд ліквідаваў Саюз беларускіх пісьменнікаў у пятніцу, паведамляе арганізацыя ў сацсетках.
Пазоў на ліквідацыю падало Міністэрства юстыцыі. Справу разглядаў суддзя Ігар Мільто. Ліквідацыйнае пасяджэнне па справе СБП прызначана на 1 кастрычніка.
Як паведамляла Еўрарадыё, Вярхоўны суд прыняў да разгляду справу аб ліквідацыі СБП 17 жніўня.
Саюз беларускіх пісьменнікаў быў створаны ў 1933-1934 гадах. Гэта найстарэйшае творчае аб'яднанне краіны. У 2005 годзе ад яго аддзялілася група, якая стварыла альтэрнатыўны лаяльны да ўлады Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Цяпер у арганізацыю ўваходзяць больш за 450 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.