Улады Польшчы амаль задарма набылі сусветна вядомую калекцыю карцін

Улады Польшчы амаль задарма набылі сусветна вядомую калекцыю карцін

Міністэрства культуры Польшчы набыло ў князёў Чартарыйскіх сусветна вядомую калекцыю карцін, перадае Бі-Бі-Сі. У гэтай калекцыі, між іншага, ёсць працы Леанарда да Вінчы і Рэмбранта.

Калекцыя, якая знаходзіцца ў Кракаве, была маёмасцю князёў Чартарыйскіх. У ёй 86 тысяч экспанатаў. Акрамя твораў мастацтва калекцыя ўключае каля 250 тысяч разнастайных гістарычных дакументаў і кніг.

Дзяржава заплаціла за яе 100 млн еўра (105 млн долараў). Між тым рэальны кошт калекцыі — прыкладна 2 млрд еўра.

Цяперашні ўладальнік калекцыі Адам Караль Чартарыйскі заявіў, што робіць своеасаблівае ахвяраванне на карысць дзяржавы.

Збіраць калекцыю пачала ў 1801 годзе Ізабэла Чартарыйская. Самым значным экспанатам з'яўляецца знакамітая карціна Леанарда да Вінчы "Дама з гарнастаем", напісаная ў 1490 годзе. Гэта адзіная карціна Леанарда да Вінчы, якая знаходзіцца ў Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі