Суд у Францыі ануляваў рашэнне аб дэпартацыі мастака Кузьміча ў Беларусь

Аляксей Кузьміч у Парыжы

Аляксей Кузьміч у Парыжы / facebook.com

У Францыі вырашаюць, у якую краіну дэпартаваць беларускага мастака Аляксея Кузьміча. Сярод варыянтаў называлася Расія. Як стала вядома, адміністрацыйны суд ануляваў рашэнне прэфектуры аб яго дэпартацыі ў Беларусь. Пасля гэтага беларуса ў кайданках вярнулі ў аўтазаку ў дэпартацыйны цэнтр.

Кузьміч 9-ы дзень трымае галадоўку — пратэстуе супраць парушэння яго правоў і ўтрымання пад вартай.

Аляксей Кузьміч правёў шэраг скандальных перформансаў у Беларусі, у тым ліку з палітычным падтэкстам. У РБ на яго распачалі крымінальную справу. Мастак з'ехаў за мяжу (але вяртаўся, і яго давялося эвакуяваць), але і ў Францыі зладзіў некалькі перформансаў. Нядаўна ён спрабаваў раскапаць магілу славутага мастака Ван Гога, за што быў затрыманы паліцыяй. Суд пакараў Кузьміча штрафам і пастанавіў дэпартаваць яго ў Беларусь (цяпер гэтай пагрозы ўжо нібыта няма).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі