Улады ЗША затрымалі на мяжы тры тоны марыхуаны ў клубнічным варэнні

Улады ЗША затрымалі на мяжы тры тоны марыхуаны ў клубнічным варэнні

На мяжы Мексікі і ЗША ў штаце Арызона амерыканскія праваахоўнікі затрымалі партыю марыхуаны вагой каля 3 тон. Пра гэта інфармуе РБК са спасылкай на паведамленне Службы мытнай і памежнай аховы ЗША.

Партыя наркотыкаў ацэньваецца ў 3,25 млн долараў ЗША. Яе везлі ў прычэпе грузавіка ў ёмістасцях з клубнічным варэннем. Выявіць наркотыкі ўдалося дзякуючы службоваму сабаку.

51-гадовага кіроўцу грузавіка арыштавалі. Праваахоўнікі канфіскавалі аўтамабіль і ўсе наркотыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі