Уладзімір Макей — у Швецыі

Уладзімір Макей — у Швецыі

Уладзімір Макей знаходзіцца ў Швецыі, інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі ў Twitter. Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт міністра замежных спраў Беларусі ў гэтую краіну. Вядома, што Макей возьме ўдзел у сустрэчы высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя Усходняга партнёрства. Як інфармуе беларускі амбасадар у Швецыі Дзмітрый Мірончык, яго запрасілі міністр замежных спраў Ан Ліндзе і міністр па справах міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця Петэр Эрыксан. Запланаваны і шэраг двухбаковых сустрэч.

У кастрычніку Уладзімір Макей знаходзіўся з працоўным візітам у Германіі, сустракаўся з міністрам замежных спраў Германіі Хайко Масам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі