Уладзімір Зяленскі і Том Круз паразмаўлялі ў Кіеве пра кіно

Уладзімір Зяленскі і Том Круз паразмаўлялі ў Кіеве пра кіно

У Кіеве ў офісе прэзідэнта адбылася сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Тома Круза, знакамітага амерыканскага акцёра, кінарэжысёра і прадзюсара. Круз прыехаў ва Украіну, каб выбраць месца для здымкаў свайго новага праекта.

У офіс прэзідэнта Том Круз трапіў на запрашэнне Уладзіміра Зяленскага. Зяленскі распавёў Крузу пра свой досвед працы ў кіно. Таксама ён падкрэсліў, што ва Украіне нядаўна прынялі закон пра кампенсацыі замежнікам, якія здымаюць на ўкраінскай зямлі свае фільмы, інфармуе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

Уладзімір Зяленскі і Том Круз паразмаўлялі ў Кіеве пра кіно
president.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі