Уладзімір Зяленскі падпісаў закон супраць алігархаў
Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб дэалігархізацыі, паведамляе інтэрнэт-тэлеканал "Громадське".
"Закон карэнным чынам змяняе адносіны паміж буйным бізнэсам і палітыкай. Зараз усе эканамічныя гульцы будуць роўныя перад законам і не змогуць купляць для сябе палітычныя прывілеі. Узламаць закон не дамо", — напісаў Зяленскі ў Twitter.
Закон уступіць у сілу праз 6 месяцаў. Пасля гэтага алігархам ва Украіне будзе лічыцца грамадзянін, які адначасова адпавядае прынамсі тром з названых прыкметаў: удзельнічае ў палітычным жыцці; аказвае значны ўплыў на СМІ; з'яўляецца канчатковым бенефіцыярным уласнікам прадпрыемства-манапаліста; мае актывы больш за 2 мільярды 270 мільёнаў грыўняў, або звыш 83 мільёнаў долараў.
Уключаць і выключаць людзей з рэестру алігархаў будзе Рада нацыянальнай бяспекі і абароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.