Уладзімір Зяленскі: Перамогай для Украіны будзе вяртанне да "лініі 23 лютага"

Уладзімір Зяленскі: Перамогай для Украіны будзе вяртанне да "лініі 23 лютага"

Уладзімір Зяленскі лічыць, што перамогай для Украіны ў вайне з Расіяй будзе вяртанне расійскіх войскаў за "лінію 23 лютага 2022 года".

“Не трэба быць вельмі прагнымі на гэты конт, хаця гэта і не зусім справядліва, — кажа ён. — Справядліва — гэта калі мы забярэм усё [усю тэрыторыю Украіны. — Еўрарадыё]... Але ёсць зямля, дзе яны зайшлі і акупавалі. А ёсць зямля, дзе яны ўжо ўкапаліся. Глыбока на некаторых тэрыторыях".

З поўначы Украіны расійскія войскі ўжо адкінутыя за межы Расіі і Беларусі. А вось на поўдні сітуацыя іншая. Учора ўкраінскія вайскоўцы канчаткова пакінулі камбінат "Азоўсталь" у Марыупалі. Дэблакаваць яго абаронцаў у Узброеных сілаў Украіны не атрымалася.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што самае каштоўнае сёння — зберагчы больш людзей, вайскоўцаў. "Гэта нашы каштоўнасць і скарб, як паказалі вынікі гэтага ўварвання".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі