Уладзіміра Няпомняшчых зноў выклікаюць у міліцыю

Гомельскага грамадскага актывіста, сябра АГП Уладзіміра Няпомняшчых 10 жніўня выклікаюць у міліцыю дзеля афармлення адміністрацыйнай справы. Пра якую справу ідзе гаворка, невядома, перадае Радыё Свабода. Як мяркуе актывіст, выклік хутчэй за ўсё звязаны з ягонай майкай з надпісам «За Беларусь бяз Лукашэнкі». З-за яе спадара Няпомняшчых, дарэчы, афіцэра міліцыі ў адстаўцы, супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС затрымлівалі 27 ліпеня — у дзень свята беларускай незалежнасці:

Раней Уладзімера Няпомняшчых арыштоўвалі за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Мінску, а таксама за гістарычную экскурсію ў гонар 90-х угодкаў БНР у Гомелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі