Уладзіміра Яроменка зноў будуць судзіць за парушэнне прэвентыўнага нагляду

28 жніўня актывіста арганізацыі “Малады Фронт” (зарэгістраванай у Чэхіі) чакае чарговы суд, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Пра тое, што яго зноў вінавацяць у парушэнні адбыцця прэвентыўнага нагляду, актывіст даведаўся, калі атрымаў позву з суда Першамайскага раёна Мінска.



Нагадаем, 20 жніўня Першамайскі суд Мінска асудзіў Яроменка на 3 месяцы арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду. Цяпер Яроменку пагражае другі суд за адно і тое ж.



Разгляд справы пачнецца а 10-й па адрасе: вул.Талбухіна, 9, каб. 25.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі