Уначы ліквідавалі пажар у ліцэйным цэху МТЗ
Уначы 14 чэрвеня ратавальнікі ліквідавалі пажар у ліцэйным цэху МТЗ. Адбылося загаранне алею, які выцякаў з трансфарматарнай падстанцыі (яна знаходзіцца ўнутры цэху). Плошча ўзгарання складала каля 10 квадратных метраў. Таксама гарэла транспарцёрная стужка ў падвале.
Эвакуацыя з цэху не праводзілася, тэхналагічны працэс не быў парушаны, пацярпелых няма.
Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць кароткае замыканне электраправодкі ў трансфарматарнай падстанцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.