Унучкі Лукашэнкі выйгралі яшчэ адзін музычны конкурс (фотафакт)
Унучкі Аляксандра Лукашэнкі Дар’я і Насця выйгралі чарговы музычны конкурс. Пра гэта сведчыць плакат, размешчаны ў мінскай музычнай школе №10 імя Яўгена Глебава, дзе навучаюцца дзяўчынкі. Сёстраў разам з іншымі пераможцамі конкурсаў віншуе адміністрацыя навучальнай установы.
Дар’я Лукашенка заваявала гран-пры за свой сольны выступ і разам з Насцяй атрымала таксама дыплом першай ступені за выступ у дуэце, паведамляе “Наша Ніва”.
Дзяўчынкі таксама з’яўляюцца ўладальніцамі гран-пры міжнародных музычных конкурсаў у Італіі (“Amicci dela Musica”), Расіі (“Срэбны камертон” у Санкт-Пецярбургу), Францыі (конкурс піяністаў Рускай кансерваторыі імя Аляксандра Скрабіна ў Парыжы).
Іх фартэпіяннаму дуэту прысуджаная прэмія спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі за 2015 год.