Урад: газ у 2020-м будзе па 127 долараў, але мы будзем дамагацца

Дзмітрый Круты / БЕЛТА
Дзмітрый Круты / БЕЛТА

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Дзмітрый Круты распавёў журналістам 9 лютага пра дамоўленасці па газе, якіх дасягнулі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у Сочы. Паводле яго слоў, бакі дамовіліся вызначыць як базавую цану газу на 2020 год 127 долараў за тысячу кубаметраў. Аднак гэта не значыць, што кошт канчатковы, сказаў намеснік кіраўніка ўрада, перадае БЕЛТА.

"На перамовах з "Газпромам", вядома, мы будзем дамагацца невялікі карэкціроўкі ў нашу карысць, але, як базавы варыянт, цана 127 даляраў на самай справе зафіксавана ўжо на ўзроўні прэзідэнтаў", — распавёў Круты.

Віцэ-прэм'ер растлумачыў, што спадзявацца на зніжку Беларусі дазваляюць спецыфіка і тэндэнцыі, якія адбываюцца на сусветных рынках газу: там "ёсць доўгатэрміновыя кантракты з бакамі, ёсць спотавыя цэны, ёсць прывязка многіх кантрактаў да нафтавых катыровак, якія змяняюцца, і газавыя цэны карэктуюцца з вызначаным лагам ад 6 да 9 месяцаў ".

У 2019 годзе Беларусь плаціла Расеі за газ 127 долараў за тысячу кубаметраў на мяжы. Столькі ж працягвае плаціць і ў 2020-м. Што тычыцца 2021-га, то, па словах Крутога, так далёка на перамовах пакуль не зазіраюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі