Урад Іспаніі памілаваў лідараў каталонскіх незалежнікаў

Урад Іспаніі памілаваў лідараў каталонскіх незалежнікаў

Урад Іспаніі памілаваў дзевяць лідараў каталонскіх незалежнікаў (у Мадрыдзе іх называюць "сепаратыстамі"). Прэм'ер-міністр Педра Санчас пайшоў на гэты крок, нягледзячы на масавыя пратэсты ў краіне і вынікі апытання грамадскай думкі (большасць іспанцаў — супраць). "Каб дамовіцца, амаль заўсёды хтосьці адзін павінен зрабіць першы крок,цытуе словы Санчаса "Бі-Бі-Сі". — Урад Іспаніі зробіць такі крок".

У 2017-м каталонскія незалежнікі ў аднабаковым парадку спрабавалі правесці рэферэндум аб незалежнасці ад Мадрыда і нават аб'явілі пра незалежнасць. За гэта 12 іх лідараў трапілі пад суд. Праз два гады дзевяць з іх атрымалі ад 9 да 13 гадоў зняволення "за падбухторванне да мецяжу" і нямэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў (падчас правядзення рэферэндума).

Прэм'ер Іспаніі лічыць, што памілаванне знізіць напружанне паміж Мадрыдам і Барселонай. Сёлета незалежнікі выйгралі мясцовыя выбары. Праўда, частка іх стала больш памяркоўнай і выступае за дасягненне незалежнасці праз перамовы з уладамі Іспаніі.

Урад Іспаніі памілаваў лідараў каталонскіх незалежнікаў
Сцяг каталонскіх незалежнікаў падчас вулічнай акцыі 2019 года / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі