Урад разгледзіць праект указа па зменах у выплаце дарожнага збору

Урад разгледзіць праект указа па зменах у выплаце дарожнага збору

У Беларусі падрыхтавалі праект указа па зменах у выплаце дарожнага збору. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Паводле яго слоў, дакумент з Мінфіна будзе адпраўлены на разгляд ва ўрад, а далей яго атрымае кіраўнік дзяржавы.

Мяркуецца, што  існуючы парадак выплаты дарожнага збору будзе захаваны. Аднак пашырацца льготы для асобных катэгорый кіроўцаў і зменена перыядычнасць выплаты, прадугледжаны зніжкі для тых, хто аплаціць яго на працяглы тэрмін. Такім чынам, кажа Ермаловіч, усталюецца больш справядлівы механізм для людзей, якія карыстаюцца аўтамабілямі толькі час ад часу, альбо сезонна, паведамляе sb.by.

У Міністэрстве фінансаў лічаць, што дарожны збор мусіць быць адвязаны ад тэхагляду. "Будзе іншая сістэма кантроля, — гаворыць міністр. — Усё гэта дазволіць плаціць за той перыяд карыстання дарожнай інфраструктурай, які чалавек сам для сябе вызначыць на падставе інтэнсіўнасці выкарыстання гэтай самай інфраструктуры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі