Ураджэнец Беларусі трымаў у Пецярбургу на ланцугу 12-гадовую дачку і збіваў яе

Беларус трымаў 12-гадовую дачку на ланцугу

Беларус трымаў 12-гадовую дачку на ланцугу / t.me/procspb

43-гадовага ўраджэнца Віцебскай вобласці затрымалі ў Пецярбургу і адправілі ў СІЗА на два месяцы.

Следства заяўляе, што мужчына сістэматычна збіваў сваю 12-гадовую дачку, трымаў яе на ланцугу і пазбаўляў ежы, піша fontanka.ru.

Дзяўчынцы разам з бацькам жыла ў камунальнай кватэры. Калі яна трапіла ў бальніцу стала вядома, як бацька "выхоўваў" яе. Інспектару па справах непаўналетніх дзяўчынка распавяла, што бацька рэгулярна падымае на яе руку, цягае за валасы і можа замкнуць у пакоі без магчымасці выйсці ў прыбіральню, пакінуўшы толькі вядро.

Хаду расследавання кантралююць пракуратура Чырвонагвардзейскага раёна Пецярбурга і старшыня Следчага Камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін.

Ураджэнцу Беларусі пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі