Ураган "Ірма" забраў жыцці шасці чалавек
Ахвярамі ўрагана "Ірма" сталі шэсць чалавек на французскіх заморскіх тэрыторыях Сан-Бартэлемі і Сан-Мартэн, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы. Раней стала вядома пра смерць двух чалавек у гэтым рэгіёне. Паведамляецца, што гэтыя лічбы могуць вырасці.
У прэфектуры Сан-Мартэн вецер, які перавышаў хуткасць 260 км/гадз., разбурыў дахі дамоў. Там выпала трохмесячная норма ападкаў. Паведамляецца, што ўзровень мора павысіўся на 5 метраў, а хвалі дасягалі вышыні 12 метраў.
Улады заявілі, што востраў Барбуда амаль непрыдатны для жыцця: там ураган пашкодзіў 90% пабудоваў. У Пуэрта-Рыка "Ірма" прынесла залевы і шквалісты вецер. Там без святла засталіся каля 900 000 чалавек, амаль 50 000 чалавек апынуліся без вады.